раша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да рашыцца.
2. Зал. да рашаць.
раша́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрысл. незал. цяпер. ад рашаць.
2. у знач. прым. Найбольш істотны, галоўны, асноўны. Рашаючы год пяцігодкі. □ Творчасць Пушкіна, Тогаля, Някрасава і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў адыграла рашаючую ролю ў барацьбе перадавых беларускіх пісьменнікаў за рэалізм. Барысенка. // Які з’яўляецца канчатковым рашэннем, уяўляе сабой канчатковае рашэнне. [Васіль] ведаў, што слова Антося будзе рашаючае, і таму з нецярпеннем чакаў, пакуль той пачне гаварыць. Дамашэвіч.
•••
З рашаючым голасам гл. голас (у 7 знач.).
ра́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Тое, што і ражка.
ра́шкуль, ‑я, м.
Вугальны аловак, палачка драўнянага вугалю для рысавання, устаўленая ў рэйсфедэр.
[Ад ням. Reißkohle.]
рашо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Загарадка з пераплеценых радоў драўляных ці металічных пруткоў, палосак і пад. Рашотка, што прыкрывала ўваход у падвал, адкінута ад сцяны дома. Гарбук. Пачнём новае жыццё ладзіць, — адказвае Дзямід. — Пакуль тое новае, — гаворыць бацька і прымайстроўвае да перадка выразаную з ліпавай дошкі рашотку. Асіпенка.
2. Абл. Агароджа з пруткоў, планак. Садовая рашотка. □ Потым праз некалькі мінут.. [Тамара] выйшла вунь на той балкон з пагнутай рашоткай. Я яшчэ хацеў выправіць. Не давялося. Пінчук.
3. Частка топкі, прызначаная для спальвання на ёй цвёрдага паліва; каласнік.
•••
За рашотку — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).
За рашоткай — у турме (сядзець, апынуцца і пад.).
рашо́тнік, ‑а, м.
Чалавек, які займаецца вырабам рашотаў. Там [на Чарнігаўшчыне] многа рашотнікаў, і ён прыйшоў сюды, дзе менш людзей занята гэтым рамяством, дзе лепшы рынак збыту. Сташэўскі.
рашо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэшата. Рашотны абечак. // Забяспечаны рашотамі. Рашотны стан машыны.
рашо́тчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўяўляе сабой рашотку (у 1 знач.), зроблены ў выглядзе рашоткі; які нагадвае рашотку. Праз .. вязь рашотчатых ферм курыўся блакітны дымок — некуды бег, спяшаючыся, паравоз. Лынькоў. Рашотчатая бакавіна балкона па-ранейшаму ўпіралася.. [Казіку] ў грудзі. Шыловіч.
2. Загароджаны рашоткай. У рашотчатых вокнах царкоўных муроў сонна вохкалі галубы. Савіцкі.
ра́шпіль, ‑я, м.
Напільнік з буйна насечанымі зубчыкамі.
[Ад ням. Raspel.]