рацыяналіза́цыя, ‑і, ж.
Арганізацыя якой‑н. дзейнасці найбольш мэтазгоднымі, рацыянальнымі спосабамі; удасканаленне, паляпшэнне. Рацыяналізацыя працэсаў вытворчасці. Рацыяналізацыя працы. Бюро рацыяналізацыі.
рацыяналі́зм, ‑у, м.
1. Напрамак у ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.
2. Разумовыя адносіны да жыцця, разумовасць учынкаў.
[Ад лац. rationalis — разумны.]
рацыяналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Паслядоўнік рацыяналізму (у 1 знач.).
2. Той, хто разважліва адносіцца да жыцця.
рацыяналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да рацыяналіст (у 2 знач.).
рацыяналісты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць рацыяналістычнага. Рацыяналістычнасць учынкаў.
рацыяналісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.); заснаваны на рацыяналізме.
2. Які абапіраецца толькі на патрабаванні логікі, розуму. Рацыяналістычныя паводзіны. Рацыяналістычная думка. □ Лёдзя абурала сваёю ўпартасцю, нейкім рацыяналістычным падыходам да самага інтымнага. Карпаў.
рацыяна́льнасць, ‑і, ж.
1. Разумовасць, абгрунтаванасць, мэтазгоднасць. Рацыянальнасць мерапрыемства.
2. Спец. Уласцівасць рацыянальнага (у 3 знач.).
рацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.). Рацыянальная філасофія.
2. Разумны, мэтазгодны. Рацыянальнае выкарыстанне часу. Рацыянальная арганізацыя гандлю. Рацыянальная прапанова. □ Прынцыпова ставіць партыя пытанні рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў. «Звязда». На сходзе абмяркоўвалі пытанне Аб якасці кармоў І іх рацыянальным скарыстанні. Корбан.
3. У матэматыцы — суразмерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; проціл. ірацыянальны. Нацыянальны лік. // Які не мае знаку здабывання кораня (радыкала) (пра алгебраічны выраз).
рацыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.; што.
Спец. Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) пэўны рацыён з мэтай арганізацыі правільнай сістэмы харчавання людзей ці кармлення жывёл.
раць, ‑і, ж.
Уст., паэт.
1. Войска, ваенны атрад. За справу святую свабоды і чэсці Ідзе незлічоная, дужая раць. Броўка. Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці, Свабоду, мір, як іх ганцы, Прыносяць кожнай хаце. Колас. // перан.; каго-чаго ці якая. Разм. Пра вялікі натоўп, пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Пра што .. [Кастусь] напісаў бы? Ну, вядома, пра лясных жаваранкаў.. Пра Нёман і квяцістыя лугі, калі на іх выходзіць раць дужых касцоў. С. Александровіч. Жанчыны пятай брыгады, убачыўшы гэтую раць [калгасніц], ад здзіўлення анямелі. Дуброўскі.
2. Бітва, вайна.