Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раўнасі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднолькавы з іншым (іншымі) па сіле, магутнасці. Раўнасільныя барцы. Раўнасільныя арміі.

2. Абсалютна падобны, роўны па значэнню, значнасці іншаму (іншым); тоесны.

раўната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Разм. Уласцівасць і якасць роўнага; роўнасць. Раўната пражы. Раўната афарбоўкі.

раўнацэ́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць раўнацэннага. Раўнацэннасць тавараў.

раўнацэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднолькавы па цане, вартасці. Раўнацэнныя рэчы. Раўнацэнныя тавары.

2. Аднолькавыя па цэннасці, па якасці. Раўнацэнныя работнікі. □ Беларускія раманы аб вайне далёка не раўнацэнныя ў ідэйна-мастацкіх адносінах. Дзюбайла.

раўначле́нны, ‑ая, ‑ае.

У матэматыцы — які мае аднолькавыя члены.

раўне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. роўны.

раўне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раўняць, раўняцца.

раўні́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць раўнівага.

раўні́вец, ‑ніўца, м.

Разм. Раўнівы чалавек. І разумею я раўніўца, Што ўспыхваў, нібыта агонь, З-за ўсмешкі юнай чараўніцы, Што бліскала не для яго. Лойка.

раўні́віца, ‑ы, ж.

Жан. да раўнівец.