Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шасцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца шэсць гадоў. Шасцігадовая адсутнасць. // Разлічаны, прызначаны на шэсць гадоў.

2. Узростам у шэсць гадоў. Шасцігадовае дзіця.

3. Які мае адносіны да шасцігоддзя (у 2 знач.). Шасцігадовы юбілей.

шасціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у шэсць гадоў. Апошняе шасцігоддзе.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была шэсць гадоў назад. Шасцігоддзе пераходу на новыя метады працы.

шасцігра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае шасцю гранямі. Тоўстым драўляным цурбалкам надавалі форму шасціграннікаў, накшталт цяперашніх алоўкаў. Жычка. // Прадмет у форме такога геаметрычнага цела. Тупала падхапіўся, загрымеўшы крэслам, абурана кінуў аловак, і шасціграннік пакаціўся па доўгім стале з дробным стукам, але не ўпаў на падлогу, спыніўся на самым краі. Шамякін.

шасцігра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае шэсць граней. Некалькі пераходаў, і Вадзяй з Юрасем апынуліся на невялікай шасціграннай плошчы. Шыцік.

шасцідзеся́тнік, ‑а, м.

Грамадою прагрэсіўны дзеяч шасцідзесятых гадоў 19 ст. у Расіі. Светапогляд беларускіх шасцідзесятнікаў-рэвалюцыянераў.

шасцідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да шэсцьдзесят. Шасцідзесятыя гады. □ Вясной [Шахрай] пераконваў усіх, што яму пайшоў ужо шасцідзесяты. А цяпер, у верасні, пачаў даводзіць, што мае шэсцьдзесят з гакам. Васілёнак.

шасцідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца шэсцьдзесят год. Шасцідзесяцігадовы перыяд. // Узростам у шэсцьдзесят гадоў. Шасцідзесяцігадовая жанчына.

2. Які мае адносіны да шасцідзесяцігоддзя (у 2 знач.). Шасцідзесяцігадовы юбілей.

шасцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у шэсцьдзесят гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося, пачалося шэсцьдзесят год назад. Адзначаць шасцідзесяцігоддзе з дня нараджэння.

шасцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Перыяд часу ў шэсць дзён. План работы на шасцідзёнку.

шасцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца шэсць дзён. Шасцідзённы тэрмін. Шасцідзённая паездка. // Разлічаны на шэсць дзён. Шасцідзённы заработак. Шасцідзённы прадуктовы запас.