шаг, ‑у, м.
1. Разм. Тое, што і крок (у 1, 2 і 5 знач.). Караль раптоўна абарваў гутарку: за варотцамі пачуліся чыесьці шагі. Гартны. // Самы павольны алюр. Коні натужна скрануліся з месца і, пераходзячы з шагу на рысь, памчалі па зімніку. Лынькоў.
2. Спец. Пэўная адлегласць паміж суседнімі аднатыпнымі элементамі (у механізмах, дэталях якіх‑н. машын). Шаг разьбы. Шаг зубчастага кола.
ша́гавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да шагу (у 2 знач.). Шагавы электрарухавік. Шагавае напружанне.
ша́гам, прысл.
У тэмпе хады, не бягом. // Самым павольным алюрам. [Конь] павярнуў назад і пайшоў шагам. Якімовіч.
•••
Шагам марш! гл. марш 2 (у 1 знач.).
шагаме́р, ‑а, м.
1. Спец. Прыбор для вымярэння шагу разьбы або шагу цыліндрычнага зубчастага кола.
2. Разм. Тое, што і крокамер.
шага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і крочыць (у 1 знач.).
шага́ючы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які перасоўваецца пры дапамозе пачарговай перастаноўкі апорных частак у напрамку руху (пра машыны, механізмы). Шагаючы экскаватар. Шагаючы пад’ёмны кран. Шагаючы дамкрат.
шагі́сціка, ‑і, ДМ ‑ціцы, ж.
Неадабр. Ваеннае абучэнне, пры якім асноўная ўвага надаецца маршыроўцы.