ша́бас, ‑у; м.
1. Суботні адпачынак, суботняе свята, прадпісанае яўрэйскай рэлігіяй. Шабас быў якраз, субота, — Грэх жа брацца га работу. Крапіва.
2. Тое, што і ша́баш.
[Стараж.-яўр.]
шабасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
Разм. Святкаваць шабас. Звычайна шабасавалі [яўрэі] па корчмах. Бядуля.
ша́басавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шабасовы. Многа было ў мястэчку і такіх хат, у якіх у пятніцу вечарам запальвалі шабасавыя свечкі. С. Александровіч.
шабасо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шабасу (у 1 знач.). Шабасовыя свечкі. □ Сеў і з клунка.. [Сымон] вымае Рыбу, хлеб, кладзе па дол; Няхай Шлёма прабачае: Шабасовы гэта стол! Колас.
ша́баш, ‑у, м.
У сярэдневяковых павер’ях — начное зборышча ведзьмакоў і ведзьмаў, якія ўчынялі шалёны разгул. Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася, — няйнакш, як у ёй спраўлялі свой спрадвечны д’ябальскі шабаш тысячы маладых гуллівых чарцей. Сачанка. // перан. Зверскі ўчынак; варожы разгул. У .. [Сашкі] астаўся толькі адзін няпоўны дыск кулямёта. Ды і што ты тут зробіш, калі карнікаў поўны лес і яны, відаць, вяртаюцца з чарговага крывавага шабашу, нават жывёлу гоняць з сабой? Няхай.
шаба́ш, ‑у́, м.
Разм.
1. Заканчэнне работы; перапынак для адпачынку. Працягла гуў гудок на шабаш. Шынклер.
2. у знач. вык. Скончана, даволі; канец. — Бесхарактарны я, брат Стары, — на тон самабічавання з’ехаў Садовіч, — але пераеду ў другую школу, тады, брат, шабаш. Колас. // шаба́ш! Вокліч, каманда канчаць работу. — Шабаш, хлопцы! — падаў каманду Лапцін. Савіцкі.
[Стараж.-яўр.]
шаба́шнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.
шаба́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Быць шабашнікам. Ехаць шабашнічаць.
шаба́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.
Разм.
1. Канчаць работу; рабіць перапынак у рабоце. [Кізіла:] — Гэта ж маглі б пачынаць раскатку... І ў сераду б — шабашылі! Савіцкі.
2. Зневаж. Зарабляць грошы, выконваючы якую‑н. выгадную работу, акрамя асноўнай. [Цырлюкевіч:] — У мяне ж і дзед, і бацька... — Шабашылі? — перапыніў Аркадзь Апанасавіч. — Без нас не абыходзіліся. Кавалёў.
ша́бельнік 1, ‑а, м.
Гіст. Спецыяліст па вырабу шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі. «Звязда». Некалькі сот гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы. Шынклер.
ша́бельнік 2, ‑а, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, якая расце на вільготных месцах. Ногі блыталіся ў высокай траве. Асака, дзікая канюшына, шабельнік... Аляхновіч.
ша́бельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шаблі. Шабельныя ножны. □ І дзеля яго [будаўніка] тут сабраліся тыя, Што некалі ў гэткім узросце, як ён, Ляцелі з Будзённым на схілы крутыя, На пікі густыя, пад шабельны звон. Гілевіч. // Узброены шабляй (шаблямі). Нехта знаёмы, знаёмы здалёк ідзе: Ці дожджыку кропля над заваддзю сіняй, Ці звонкае вяселле на высокім покуце... Ці шабельная ў мыльнай пене конніца. Куляшоў.