Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыяло́г, ‑у, м.

1. Размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі.

2. Частка літаратурнага твора ў выглядзе размовы дзеючых асоб. Аўтару ўдаюцца дыялогі. // Літаратурны твор, напісаны ў форме размовы, гутаркі.

[Грэч. diálogos.]

дыямагнеты́зм, ‑у, м.

Уласцівасць некаторых рэчываў адштурхвацца (а не прыцягвацца) полюсамі магнітаў.

дыямагні́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзнакі дыямагнетызму. Дыямагнітнае рэчыва.

дыяма́т, ‑а, М ‑маце, м.

Разм. Дыялектычны матэрыялізм. Мікалай Дзямянавіч Коласаў пачынаў семінар па дыямату. Карпюк.

дыяме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. (часцей у паэт. мове). Алмаз, брыльянт. То не скарб дарагі над зямлёй — То праменняў блішчаць, дыяменты. Бядуля.

2. Від дробнага шрыфту.

[Фр. diamant.]

дыяме́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыяменту, уласцівы яму (у 1 знач.). Дыяментавы бляск. // Зроблены з дыяменту, упрыгожаны дыяментам. Дыяментавы пярсцёнак.

дыяме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дыяментавы. На вопратцы блішчалі дыяментныя і з іншых дарагіх камянёў гузікі такой каштоўнасць, што за іх можна было б купіць маёнтак. Бядуля.

дыя́метр, ‑а, м.

Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр. Дыяметр круга. // Папярочнік любога круглага цела, плошчы, прасторы. Дыяметр шара.

[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]

дыяметра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзеліць папалам па лініі дыяметра, папярочніка. Дыяметральная плоскасць.

2. перан. Поўны, крайні. Дыяметральная процілегласць.

дыяпазіты́ў, ‑тыва, м.

Фатаграфічны пазітыўны здымак на шкле або празрыстай плёнцы, які разглядаецца на прасвет або праектуецца на экран.

[Ад грэч. diá — праз і лац. positivus — дадатны.]