Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дырхе́м, ‑а, м.

Грашовая адзінка Марока.

дырыжа́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дырыжабля. Дырыжабельная экспедыцыя.

дырыжа́бль, ‑я, м.

Паветраплавальны апарат з авіяцыйным рухавіком і з корпусам, напоўненым газам.

[Фр. dirigeable.]

дырыжо́р, ‑а, м.

Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры, оперным ці балетным спектаклі. Вочы харыстаў неадрыўна сачылі за прыўзнятай рукой дырыжора. Стаховіч. У тую ж хвіліну дырыжор узняў рукі, і аркестр пачаў «Інтэрнацыянал». Самуйлёнак.

[Ад фр. diriger — кіраваць.]

дырыжо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дырыжора, належыць яму. Дырыжорская палачка. Дырыжорскі пульт.

дырыжо́рства, ‑а, н.

Разм. Дзейнасць, пасада дырыжора.

дырыжы́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дырыжыраваць.

дырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. чым і без дап. Кіраваць аркестрам, хорам і пад. пры выкананні імі музычных твораў. Дырыжыраваць ансамблем. Перастаць дырыжыраваць. // што. Кіраваць выкананнем музычнага твора. Дырыжыраваць оперу.

2. перан. Узмахваць перыядычна рукамі ў такт каму‑н. Напяваючы куплеты, чалавек у фесцы сам сабе і дырыжыраваў. В. Вольскі.

[Ад фр. dirigir.]

дырэ́ктар, ‑а, м.

Кіраўнік прадпрыемства, якой‑н. установы. Дырэктар завода. Дырэктар школы. Дырэктар саўгаса.

[Лац. direktor.]

дырэктара́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Калегія дырэктараў якога‑н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам.

2. Тое, што і дырэкцыя.