Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыёд, ‑а, м.

Электронная лямпа з двума электродамі, а таксама адпаведны ёй паўправадніковы прыбор.

дыёптр, ‑а, м.

Прыстасаванне для навядзення на які‑н. прадмет геадэзічных інструментаў, не забяспечаных падзорнай трубой.

[Ад грэч. dioptron — люстра.]

дыёптрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Вучэнне аб распаўсюджанні святла ў празрыстых асяроддзях.

дыёптрыя, ‑і, ж.

Адзінка аптычнай сілы лінзы або сферычнага люстра.

[Ад грэч. dioptēr — нагляданне, вымярэнне.]