Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыз..., прыстаўка (гл. дыс...).

Ужываецца замест «дыс...» перад галоснымі.

дыза́йн, ‑а, м.

Мастацкае канструяванне прамысловых вырабаў.

[Англ. design — задума, праект.]

дыза́йнер, ‑а, м.

Спецыяліст па мастацкаму праектаванню прамысловых вырабаў; мастак-канструктар.

дыза́йнерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дызайнера.

дызелебудава́нне, ‑я, н.

Галіна прамысловасць, звязаная з вырабам дызеляў.

дызелебудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дызелебудавання. Дызелебудаўнічы завод.

дызелі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па дызелях.

ды́зель, ‑я, м.

Рухавік унутранага згарання, які працуе на вадкім паліве. Тысячасільныя дызелі пакручваюць магутныя трубы, на канцы якіх недзе ў недасягальнай глыбіні круціцца долата. Даніленка.

[Ад уласн. імя.]

ды́зельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дызеля. Дызельнае паліва. // Які працуе з дапамогай дызеля. Дызельны трактар. Дызельны поезд.

дызель-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: дызельны, з дызелем, напрыклад: дызель-матор, дызель-поезд, дызельэлектраход.