расшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Распароць сшытае. Расшыць кнігу. Расшыць торбу. □ [Юрка] расшыў адзін .. край [пасылкі] і, узарваўшы фанернае вечка, заглянуў у сярэдзіну. Сіняўскі.
2. Упрыгожыць вышыўкай, вышыць. Расшыць абрус. Расшыць каўнер у сарочцы.
3. Спец. Выраўняць, зрабіць гладкім (састаў у швах муроўкі).
расшэ́йгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Марна растраціць, растранжырыць. Расшэйгаць грошы.
рася́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Травяністая балотная насякомаедная расліна сямейства расянкавых.
рася́нкавыя, ‑ых.
Сямейства шматгадовых насякомаедных раслін.
рася́ны, ‑ая, ‑ае і расяны́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да расы. Расяная кропля. // Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы. Карамазаў. // Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.
ра́та, ‑ы, ДМ раце, ж.
Разм. Адна з частак агульнай платы, доўгу і пад. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка. — Толькі за «Родныя з’явы» атрымаў сотню рублёў. У дзве ці ў тры раты... Лужанін.
[Лац.]
ратава́льнік, ‑а, м.
Той, хто ратуе або выратаваў каго‑н.
ратава́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ратавання, выратавання каго‑, чаго‑н. Ратавальны круг. Ратавальныя сродкі. □ — Хутчэй ратавальную лодку! — пачуўся ўсхваляваны голас. Лынькоў.
ратава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ратаваць.
ратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
Пазбаўляцца ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчыся. Думка пра тое, што па ім страляюць, .. ускалыхнула [Андрэйку] і прымусіла ратавацца ад небяспекі. Кавалёў. У гэтым вадзяным зарасніку хавалася рыба, адпачывала пасля жыравання ці проста ратавалася ад сваіх заклятых ворагаў, шчупакоў і акунёў. Колас. // Хавацца, засцерагацца ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратавацца ад гарачыні.