Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расшыра́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць расшырацца.

расшыра́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для расшырэння. Расшыральныя сілы.

расшы́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшырыць.

2. у знач. прым. Павялічаны, больш поўны па складу, па зместу. Расшыраны сход. Расшыраная праграма.

3. у знач. прым. Залішне свабодны, які дапускае адступленне ад літаральнага разумення. Расшыранае тлумачэнне закона.

•••

Расшыранае ўзнаўленне гл. узнаўленне.

расшыра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расшырыцца.

2. Зал. да расшыраць.

расшыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшырыць.

расшы́рыцца, ‑рыцца; зак.

1. Стаць больш шырокім. Вочы расшырыліся. □ І круг расшырыўся, адступілі людзі, прыціснуліся да сцен. Шамякін. [Багдан] пацягнуў яшчэ раз з усёй сілы — шчыліна крыху расшырылася, а далей вароты не ішлі, былі за нешта прывязаны. Кулакоўскі. // Спец. Павялічыцца ў аб’ёме. Газ ад награвання расшырыўся.

2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; стаць больш моцным, буйным. Завод расшырыўся. Вытворчасць расшырылася.

3. Стаць больш поўным, больш рознабаковым; паглыбіцца. Расшырылася тэматыка газеты. Кругагляд расшырыўся.

расшы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зрабіць больш шырокім. Расшырыць вуліцу. Расшырыць праход. Расшырыць зрэнкі. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлі і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы, а дзірку пракапаў, расшырыў і нырнуў у яе. Колас. // Спец. Павялічыць у аб’ёме. Расшырыць шляхам награвання.

2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме. Расшырыць завод. Расшырыць сетку кінаў становак. Расшырыць сетку медыцынскіх устаноў.

3. Распаўсюдзіць на што‑н. (кола дзеяння чаго‑н.); узмацніць. Расшырыць дэмакратызм. Расшырыць сферу ўплыву. Расшырыць правы.

расшырэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшыраць — расшырыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расшырацца — расшырыцца. // Паталагічнае павелічэнне памераў (сэрца, сасудаў і пад.). Расшырэнне вен.

2. Расшыраная частка чаго‑н. Труба з расшырэннем.

•••

Расшырэнне Сусвету — павелічэнне з цягам часу адлегласці паміж касмічнымі аб’ектамі (зоркамі, галактыкамі).

расшы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшыць.

2. Упрыгожаны вышыўкай, узорным шыццём. Расшыты кажух. Расшытая сарочка. □ Дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах на расшытым ручніку паднеслі гасцям хлеб-соль. «ЛіМ».

расшы́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшываць — расшыць.

2. Р мн. ‑шывак. Узорыстае шыццё на чым‑н. Прыгожая расшыўка сукенкі.