Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перавыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавыбраць.

перавыбра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыбраць.

перавы́браны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыбраць.

перавы́браць, ‑беру, ‑бераш, ‑бера; зак., каго.

1. Замяніць каго‑н. на якой‑н. пасадзе, абраўшы галасаваннем на яго месца іншага. — А што, хіба ты [Пеця] ужо не старшыня савета? — нявінна спытаў Хмурэц. — Цябе перавыбралі? Місько.

2. Абраць каго‑н. на новы тэрмін.

перавыдава́цца, ‑даецца; незак.

Зал. да перавыдаваць.

перавыдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае.

Незак. да перавыдаць.

перавы́дадзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыдаць.

перавыда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыдаць.

2. Тое, што перавыдадзена. Гэта не новая кніга, а перавыданне.

перавыда́так, ‑тку, м.

Тое, што выдаткавана звыш нормы, плана; перарасход. Мы часта перарабляем адно і тое ж. Адсюль нізкія заробкі, перавыдаткі матэрыялаў... Мыслівец.

перавыдаткава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыдаткаваць.

2. Тое, што і перавыдатак.