расша́ркванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшарквацца — расшаркацца.
расша́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да расшаркацца.
расша́станы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расшастаць.
расша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Разадраць. Расшастаць сукенку.
расшкумата́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшкуматаць.
2. у знач. прым. З абадранымі, разадранымі краямі, часткамі; пашкуматаны. Андрэй раптам заўважыў, што пакунак з харчамі ў яго кошыку ўвесь нейкі расшкуматаны. Ваданосаў.
расшкумата́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Раздзерціся на дробныя кавалкі. Паперы расшкуматаліся.
расшкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Разадраць, разарваць на дробныя часткі. Расшкуматаць кніжку. □ Узнялася такая калатня, што .. [жанчына] адскочыла ўбок, апасаючыся, каб раз’юшаны натоўп не расшкуматаў яе. Губарэвіч.
расшліхтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расшліхтаваць.
расшліхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Спец. Зняць шліхту (клейкі раствор) з тканіны, пражы.
расшліхто́ўванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшліхтоўваць — расшліхтаваць.