расцярэ́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расцерабіць.
расцярэ́бліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцярэбліваць — расцерабіць.
расцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расцерабіць.
расця́ць, разатну, разатнеш, разатне; разатнём, разатняце; зак., што.
Разм.
1. Разняць, развесці. Мікалай ледзь расцяў зубы і глухім ад хвалявання голасам загаварыў: — Ты робіш памылку... Дамашэвіч.
2. Рассячы, разрэзаць.
расцячы́ся, ‑чэцца; зак.
1. Пацячы ў розных кірунках па якой‑н. паверхні. Малако расцяклося па стале. □ Разгаліняцца раўчукі, Расцякуцца на спелыя грады. Камейша.
2. перан. Павольна распаўсюдзіцца дзе‑н., па чым‑н.; расплысціся. Прыемны пах расцёкся па кватэры. □ Па целу расцёкся неспакойны халадок, ахапіла прадчуванне блізкай небяспекі. Мележ. // Разысціся ў розныя бакі, падзяліўшыся на асобныя патокі. Па вузенькіх дарогах .. [сасновага] бору расцяклася дывізія. Шашкоў. Потым натоўп, як рака па рукавах, расцёкся па дарожках. Сабаленка.
расчака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Спец.
1. Выбіць на паверхні металічных вырабаў узор, адбітак; пакрыць чаканкай.
2. Апрацаваць шво, месца злучэння ў якім‑н. металічным вырабе з мэтай сціскання. Расчаканіць заклёпачныя швы.
расчака́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расчаканьваць — расчаканіць.
расчака́ншчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па расчаканцы.
расчака́ньванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расчаканьваць — расчаканіць.