Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раскрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскрыцца.

2. Зал. да раскрываць.

раскрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскрыць.

раскрыжава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрыжаваць.

2. Разыходжанне дарог, вуліц у выглядзе крыжа; скрыжаванне. Даўней, калі ў вёсцы была брыгада, на раскрыжаванні дарог стаяў клуб. Асіпенка.

раскрыжава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскрыжаваць.

раскрыжава́цца, ‑жуюся, ‑жуешся, ‑жуецца; зак.

Раскінуць у бакі крыжам рукі.

раскрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., каго-што.

Раскінуць крыжам (рукі). Аксеня ірванулася да гумна. Яна стала спіной да замка і яшчэ, на дадатак, раскрыжавала рукі. Брыль.

раскрыжо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрыжоўваць — раскрыжаваць.

раскрыжо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскрыжавацца.

2. Зал. да раскрыжоўваць.

раскрыжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскрыжаваць.

раскры́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Шырока распасцерці ў бакі (крылы, рукі). Крыкнуў Саша: — Мы сваім дадому ходам! Кіньма снасці з апранахай у чаўне. Ён раскрыліў рукі, сонцам паліваны човен пырскамі і ветрам абдало. Вялюгін.