Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераараць (у 1–3 знач.).

пераво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераворваць — пераараць.

пераво́страны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавастрыць.

пераво́стрыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавострываць — перавастрыць.

пераво́стрывацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перавострываць.

пераво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавастрыць.

пераву́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Вывудзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

пераву́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавузіць.

пераву́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавузіць.

пераву́зіць, ‑вужу, ‑вузіш, ‑вузіць; зак., што.

Разм. Зрабіць занадта вузкім. Перавузіць рукаў кашулі.