Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перабруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабрукоўваць — перабрукаваць.

перабруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перабрукоўваць.

перабруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабрукаваць.

перабрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перабрыцца.

2. Зал. да перабрываць.

перабрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабрыць.

перабрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; зак., што або праз (цераз) што.

1. Перайсці ўброд. Вось праз рэчку перабрыў — Мост вадой пагнала — Выняў люльку, закурыў Ды кашу памалу. Васілёк.

2. З цяжкасцямі перайсці цераз што‑н. Перабрысці цераз дарогу.

перабры́цца, ‑брыюся, ‑брыешся, ‑брыецца; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Пабрыцца — пра ўсіх, многіх.

2. Разм. Пабрыцца нанава, яшчэ раз.

перабры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго.

1. Пабрыць усіх, многіх.

2. Разм. Пабрыць нанава, яшчэ раз.

перабрэ́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабрахаць.

перабудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабудаваць.