Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расхры́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расхрыстацца.

расхры́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расхрыстаць.

расху́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расхутаць.

расху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Перастаць быць захутаным, зняўшы з сябе якое‑н. верхняе адзенне (хустку, шаль і пад.).

расху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вызваліць ад таго, што абхінае, пакрывае каго‑, што‑н. [Уладзімір:] Мне хочацца папрасіць, каб .. [Гінка] расхутала Мэрачку і пусціла яе пабегаць. Корбан. Сані спыніліся. Лёкай Пятро расхутаў паноў, павесіў футры ля ляжанкі. Караткевіч.

расху́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расхутваць — расхутаць.

расху́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расхутацца.

2. Зал. да расхутваць.

расху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расхутаць.

расцалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Абняўшыся, моцна некалькі разоў пацалавацца адзін з другім. Яны абняліся і расцалаваліся, нібы трыццаць год не бачылі адзін аднаго. Паслядовіч. Вось зараз расцалуюся з сябрамі (Ужо наліты шклянкі развітання). Панчанка.

расцалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.

Абняўшы, моцна, некалькі разоў пацалаваць. [Ігнась] развітаўся, узяў на рукі чатырохгадовага Васілька, расцалаваў яго. Лынькоў. Налівайку хацелася кінуцца да Хрысціны, абняць яе, прыціснуць да грудзей, расцалаваць, але ён сябе стрымліваў. Гурскі.