Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расфарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарбоўваць — расфарбаваць.

2. Р мн. ‑бовак. Спалучэнне фарбаў, колераў. Яркая расфарбоўка.

расфармірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарміраваць.

расфармірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расфарміраваць.

расфармірава́цца, ‑руецца; зак.

Спыніць сваё існаванне ў якасці арганізаванай адзінкі. Гарнізон расфарміраваўся.

расфармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спыніць існаванне чаго‑н. як арганізаванай адзінкі. Расфарміраваць партызанскае злучэнне. □ І раптам удар. Па дывізіі загад, ансамбль расфарміраваць, а ўдзельнікаў яго — на фронт, па часцях. Ракітны.

расфарміро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расфарміравацца.

2. Зал. да расфарміроўваць.

расфарміро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расфарміраваць.

расфарміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарміроўваць — расфарміраваць і расфарміроўвацца — расфарміравацца.

расфасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расфасаваць.

расфасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разважыўшы, упакаваць у пэўных колькасцях. Расфасаваць цукар. Расфасаваць мяса.