Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Разлажыць на некалькі тэрмінаў выкананне або выплату чаго‑н. Праўленне вырашыла: хочаш перасяліцца ў пасёлак, адвядзём табе ўчастак па плану, дапаможам перавезці сядзібу, а калі хата ў цябе струхлела, пабудуем новую, лепшую, разлік за гэта растэрмінуем на некалькі год... Хадкевіч. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка.

растэрміно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да растэрміноўваць.

растэрміно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растэрмінаваць.

растэрміно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Выкананне або выплата чаго‑н. па частках у які‑н. тэрмін. Продаж у растэрміноўку. □ І хоць у .. [Піка], як і ў нас, запэцканыя рукі па локаць, але меў чалавек свой домік на ўскраіне, куплены ў растэрміноўку. Быкаў.

расфантазі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Разм. Пачаць не ў меру фантазіраваць; захапіцца фантазіраваннем.

расфарбава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расфарбаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, размаляваны рознымі фарбамі. Маёнтак гэты, дзе школа, тады быў не такі.. — спраўны, стары, але дагледжаны дом, расфарбаваны, як лялька. Быкаў.

3. у знач. прым. Разм. неадабр. У якога ярка і груба нафарбаваны твар. Адна — дама сярэдніх год, уся расфарбаваная, яркая, ненатуральнага карычневага колеру валасы, чорныя размашыстыя бровы, чырвоныя шчокі,.. пазногці. Марціновіч.

расфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Распісаць (у 4 знач.), размаляваны рознымі фарбамі. Расфарбаваць цацку.

расфарбо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарбоўваць — расфарбаваць.

расфарбо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расфарбоўваць.

расфарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расфарбаваць.