растушава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растушаваць.
растушава́цца, ‑шуецца; зак.
Размалявацца, расчарціцца тушшу. Малюнак добра растушаваўся.
растушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.
Раўнамерна разнесці туш, карандаш у ценявых месцах малюнка. Растушаваць чарцёж.
растушо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. растушоўваць — растушаваць.
растушо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растушавацца.
2. Зал. да растушоўваць.
растушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растушаваць.
растушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растушаваць. // Растушаваная частка малюнка. Чарцёж з растушоўкай.
2. Р мн. ‑шовак. Завостраная палачка з мяккага матэрыялу (паперы, корку, замшы і пад.) для растушоўвання грунтоўкі, накладвання грыму.
расты́каны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растыкаць.
расты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Уторкнуць, уваткнуць у розныя месцы ўсё, многае. Растыкаць палкі. // перан. Размясціць, расставіць каго‑, што‑н. у беспарадку, абы-як.
растыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да расты́каць.
растэрмінава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растэрмінаваць.