Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растрэ́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растрапацца.

2. Зал. да растрэпваць.

растрэ́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растрапаць.

растрэ́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. растрэсваць — растрэсці.

растрэ́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растрэсціся.

2. Зал. да растрэсваць.

растрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растрэсці.

растрэ́сены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрэсці.

2. у знач. прым. Які мае неахайны выгляд, падраны (ад частага карыстання). За шклом з паўсотні кніжак, пазачытваных насмерць, зашмальцаваных, растрэсеных. Чорны. Выбраўшы .. жменю лістоў ад старых растрэсеных падручнікаў і сшыткаў, [бабуля] сшывае з іх Толіку кнігу. Брыль. // Прыведзены ў нягоднасць, няспраўнасць, разбіты. Растрэсеныя калёсы. □ — Антон, — ужо зусім іншым голасам папрасіла бабка, — глядзі ты, сыночак, каля тае машыны. Яна старая, растрэсеная. Каліна.

растрэ́сканы, ‑ая, ‑ае.

Які мае трэшчыну; пакрыты трэшчынамі. Між адвечных жаралістых І растрэсканых камлёў Тоўстых клёнаў і дубоў, Кругам стаўшых, бы маністы, Стол даўжэразны аж гнецца Ад закусак дарагіх. Колас.

растрэ́скацца, ‑аецца; зак.

Даць трэшчыны, накрыцца трэшчынамі. Камень растрэскаўся.

растрэ́скванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. растрэсквацца — растрэскацца.

растрэ́сквацца, ‑аецца.

Незак. да растрэскацца.