Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перабо́ры, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).

перабо́ўтаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабоўтаць.

перабо́ўтацца, ‑аецца; зак.

Узбоўтаўшыся, перамяшацца.

перабо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Боўтаючы, перамяшаць усё, многае. Перабоўтаць малако ў гладышы.

перабо́ўтвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перабоўтацца.

2. Зал. да перабоўтаць.

перабо́ўтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабоўтаць.

перабрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.

1. Перастаўшы брадзіць, стаць гатовым для ўжывання. Перабрадзіла рошчына. Перабрадзіла піва. // перан. Разм. Стаць больш ураўнаважаным пасля бурнага жыцця. Я маўчаў. Мабыць, не перабрадзілі яшчэ мае пачуцці, не выспела трывога. Шамякін.

2. Сапсавацца ў выніку празмернага браджэння. Стаяць слоікі, а ў іх мёд, які перабрадзіў. Караткевіч.

перабракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

1. Забракаваць усё, многае або ўсіх, многіх. Перабракаваць увесь тавар.

2. Паўторна, яшчэ раз вызначыць якасць вырабаў.

перабрако́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перабракоўваць.

перабрако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабракаваць.