Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растра́льны, ‑ая, ‑ае.

З рострамі (у 2 знач.). Растральныя калоны.

растранжы́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад растранжырыць.

растранжы́рванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растранжырваць — растранжырыць.

растранжы́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растранжырыцца.

2. Зал. да растранжырваць.

растранжы́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растранжырыць.

растранжы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм.

1. Пачаць многа транжырыць.

2. Легкадумна растраціць усе свае грошы.

растранжы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Легкадумна растраціць (грошы, сродкі). Адны да капейкі могуць растранжырыць усё, не думаючы пра заўтрашні дзень, другія адмаўляюць сабе ў неабходным і кожную капейку трацяць з болем у сэрцы. Пальчэўскі.

растрапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрапаць.

2. у знач. прым. Які растрапаўся; раскалмачаны. [Алесь] прыціснуў .. [Ганну] да сябе, ілбом прытуліўшыся да яе растрапаных валасоў. Чорны. Цяжка, з намаганнем узмахвае варона сваімі растрапанымі крыламі. В. Вольскі. У пакой убегла Галя. У цыратавым фартушку, крыху растрапаная. Арабей.

растрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.

Раскалмаціцца, раскідацца ў беспарадку. Валасы растрапаліся на ветрыку, але дзяўчына не звяртала на іх увагі. Даніленка.

растрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., што.

Раскалмаціць, раскідаць у беспарадку. Вецер растрапаў валасы.