Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сенсіты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Чуллівы.

[Лац. sensitivus.]

сенсо́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў. Сенсорнае выхаванне. Сенсорная рэакцыя.

[Лац. sensorium — орган пачуццяў ад sensus — пачуццё, адчуванне.]

сенсуалі́зм, ‑у, м.

Кірунак у тэорыі пазнання, які прызнае адчуванні, пачуцці галоўнай крыніцай пазнання.

[Фр. sensualisme ад лац. sensus — пачуццё, адчуванне.]

сенсуалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік сенсуалізму.

сенсуалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да сенсуаліст.

сенсуалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенсуаліста, сенсуалізму; прасякнуты ідэямі сенсуалізму.

сенсуа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сенсуальнага.

сенсуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на пачуццях, адчуваннях.

[Ад лац. sensualis — які адчувае.]

сента́ва, нескл., н.

Разменная манета рада лаціна-амерыканскіх краін, а таксама Партугаліі і Філіпін, складае 1/100 іх нацыянальных грашовых адзінак.

[Ісп. і партуг. centavo ад лац. sentum — сто.]

сентыменталі́зм, ‑у, м.

1. Напрамак у літаратуры і мастацтве другой паловы 18 — пачатку 19 стст., які характарызуецца асаблівай увагай да душэўнага свету чалавека, да прыроды і разам з тым ідэалізуе рэчаіснасць. Багушэвіч выступае.. (у прадмове да зборніка «Смык беларускі») супраць літаратурнага лібералізму і сентыменталізму, у прыватнасці, супраць тых твораў Дуніна-Марцінкевіча і іншых пісьменнікаў, у якіх жыццё народа паказвалася непраўдзіва, словам, не так, як гэта патрабавалася метадам крытычнага рэалізму. Ларчанка.

2. Уст. Залішняя чуллівасць, сентыментальнасць. Клопат быў аб тым, каб, пазбягаючы квяцістасці, сентыменталізму, адначасова не ўпасці ў сухасць, канцыляршчыну. Кучар.

[Фр. ад sentiment — пачуццё, чуллівасць.]