Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавесіць.

пераве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавеяць.

пераве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

1. Правеяць паўторна, яшчэ раз. Перавеяць насенне перад сяўбой.

2. Правеяць усё, многае. Перавеяць намалочанае жыта.

перавёрстванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавёрстваць — перавярстаць.

перавёрствацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перавёрстваць.

перавёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавярстаць.

перавёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавёрстваць — перавярстаць.

перавіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавіваць — перавіць.

перавіва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перавіцца.

2. Зал. да перавіваць.

перавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавіць.