Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перабо́льшванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабольшваць — перабольшыць.

2. Тое, што і перабольшанне (у 2 знач.). Пра Тоню Базылькевіча прывыклі гаварыць, што ён можа варочаць горы. Вядома, гэта было перабольшванне. Чорны.

перабо́льшвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перабольшваць.

перабо́льшваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабольшыць.

перабо́льшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што і без дап.

Падаць што‑н. у большых, павялічаных памерах у параўнанні з рэчаіснасцю; надаць празмерна важнае значэнне чаму‑н. Перабольшыць віну. Перабольшыць магчымасці. □ Пра свае ваенныя гады.. [Сяргей] расказваў.. неяк асцярожна, баючыся, што перабольшыць ці незнарок схлусіць. Шахавец.

перабо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць — перабраць (у 1, 3, 4 і 6 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.).

3. Лішак, узятае звыш меры, нормы; проціл. недабор. Перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Колас.

4. Частае чаргаванне якіх‑н. гукаў; перазвон, перастук. Пералівістыя пераборы галасоў. □ Баяны і гармонікі заігралі ў перабор. Калачынскі. Ззаду грымелі, разрываючыся, снарады і густа, з пераборамі, ляскаталі кулямёты. Галавач.

перабо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць — перабраць (у 2, 4 знач.).

перабо́рлівасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць пераборлівага.

перабо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго‑, чаго‑н. Пераборлівы да яды. □ Неяк адна пераборлівая пакупніца патрабавала, каб ёй выбралі самыя лепшыя апельсіны. Прокша. — [Дзікі] не пераборлівыя, — кажа Дзямід, — і на апетыт паскардзіцца не могуць. В. Вольскі. [Таня:] — Відаць, вы пераборлівы вельмі, калі да гэтага часу жонкі не знайшлі сабе па густу. Машара.

перабо́ршчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца перабіраннем, сартаваннем чаго‑н.

перабо́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да пераборшчык.