Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рассядло́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рассядлацца.

2. Зал. да рассядлоўваць.

рассядло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да рассядлаць.

рассяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассякаць — рассячы, рассекчы.

рассяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рассячыся, рассекчыся.

2. Зал. да рассякаць.

рассяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да рассячы, рассекчы.

рассяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассяляць — рассяліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. рассяляцца — рассяліцца.

рассялі́цца, ‑селіцца; ‑селімся, ‑селіцеся, ‑селяцца; зак.

1. Пасяліцца, размясціцца дзе‑н. або на якой‑н. прасторы. Рассяліўся род шчаслівы На ўсю шостую зямлі! Гілевіч. У хуткім часе ўсе мы рассяліліся па кватэрах. Я атрымаў пакой у службовым сутарэнным памяшканні на двары тэатра. Сяргейчык. // Распаўсюдзіцца на якой‑н. тэрыторыі (пра раслін, жывёл). І бур’ян парос. Як хутка ён рассяліўся, рассеяўся па ўсім двары, па ўсёй вёсцы... Сачанка. Патомства гэтых баброў рассялілася па рэчцы Варонеж і перабралася на раку Усманку. В. Вольскі.

2. Пасяліцца асобна адзін ад аднаго. Хоць і вялізная матчына хата, Покуль расселяцца, ў ёй цеснавата. Панчанка.

рассялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., каго-што.

1. Пасяліць, даць месца для жылля (пра некалькіх або многіх). Рассяліць людзей па хатах. □ Перад наступленнем карнікаў быў .. загад: жанчын, дзяцей, хворых рассяліць у вёсках. Шамякін.

2. Пасяліць асобна адзін ад аднаго. Калі.. [хлопцаў] расселяць па розных пакоях, усё прападзе. А ў хлопцаў былі свае планы, свае меркаванні. Нядзведскі.

рассяля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; незак.

1. Незак. да рассяліцца.

2. Зал. да рассяляць.

рассяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да рассяліць.