Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рассы́пчатасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан рассыпчатага.

рассы́пчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і рассыпісты. Заграбаючы валёнкамі рассыпчаты, лёгкі снег, .. [Камлюк] спрытна абагнаў фурманку. М. Ткачоў. Загаманілі жанкі, аднекуль з дарогі данеслася рассыпчатае сакатанне калёс. Мележ.

рассы́пшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца рассыпкай тавару.

рассы́пшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да рассыпшчык.

рассыса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассысаць — разассаць.

рассыса́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разассацца.

2. Зал. да рассысаць.

рассыса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разассаць.

рассыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. рассыхацца — рассохнуцца.

рассыха́цца, ‑аецца.

Незак. да рассохнуцца.

рассыце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца сытым; растаўсцець. [Лявон] рассыцеў і панам сам зрабіўся. Бядуля.