радыёфі́зіка, ‑і,
Галіна фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя працэсы, звязаныя з электрамагнітнымі ваганнямі і радыёхвалямі.
радыёфі́зіка, ‑і,
Галіна фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя працэсы, звязаныя з электрамагнітнымі ваганнямі і радыёхвалямі.
радыёфікава́ны, ‑ая, ‑ае.
радыёфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе;
Ажыццявіць (ажыццяўляць) радыёфікацыю.
радыёфіка́цыя, ‑і,
Аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі.
радыёхва́лі, ‑хваль;
Электрамагнітныя хвалі, якія распаўсюджваюцца на значную адлегласць без правадоў і скарыстоўваюцца для радыёсувязі і радыёвяшчання.
радыёцэ́нтр, ‑а,
Пункт, абсталяваны спецыяльнай апаратурай для радыёсувязі і радыёвяшчання.
радыёчасо́піс, ‑а,
Перыядычная радыёперадача, якая складаецца з матэрыялаў розных жанраў на пэўную тэму.
радыёшу́м, ‑у,
Электрамагнітнае выпрамяненне ў дыяпазоне радыёхваль, якое ствараецца рознымі пазазямнымі крыніцамі.
радыёэлектро́ніка, ‑і,
Галіна навукі і тэхнікі, якая развівалася з радыётэхнікі і электронікі.
ра́дый, ‑ю,
Радыеактыўны хімічны элемент, які ўяўляе сабой серабрыста-белы бліскучы метал.
[Ад лац. raduis — прамень.]