Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́чырк, ‑у, м.

Уласцівая каму‑н. манера пісьма. Своеасаблівым уборыстым, але даволі выразным почыркам спісаны старонка за старонкай у агульных сшытках і самаробных запісных кніжках. С. Александровіч. Бацька пісаў буйным прыгожым почыркам. Чарнышэвіч. // перан. Спосаб, стыль дзейнасці, характэрны для каго‑н. У .. рэжысёрскім почырку своеасабліва спалучаюцца фантастыка і рэалізм. «ЛіМ».

•••

Канцылярскі почырк — выразны, аднастайна прыгожы почырк.

по́шапак, ‑пку, м.

Разм.

1. Тое, што і шэпт. Ціхі пошапак і пошум стаялі да таго часу, пакуль за чырвоным сталом не паявіўся дырэктар. Сабаленка. Палкоўнік пераходзіць на зусім ціхі пошапак. Кавалёў.

2. у знач. прысл. по́шапкам. Разм. Шэптам. Мы гаварылі, як змову вялі, пошапкам. Савіцкі.

по́шасны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пошасці.

по́шасць, ‑і, ж.

Хвароба, эпідэмія. [Вярхоўскі:] Тыф! Між іншым, вашай дыктатуры варта было б падумаць, як ліквідаваць гэтую пошасць. Маўзон. // Напасць, насланнё. І так бывала не адзін раз праходзіла фашысцкая пошасць, а жыццё задушыць ёй так і не ўдалося. Няхай.

•••

Маравая пошасць — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

по́швырак, ‑рку, м.

Разм.

1. Кідок. — Кыш, каб вы павыдыхалі!.. — і ляцяць ад Яначкавага пошвырку ўрассыпную куры і парасяты. Крапіва.

2. у знач. прысл. по́швыркам. Кідком.

по́шласць, ‑і, ж.

Уласцівасць пошлага.

по́шліна, ‑ы, ж.

Дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца. Гандлёвая пошліна. Транзітная пошліна. // Грашовы збор за некаторыя аперацыі, паслугі. Успамін пра тое, як .. [Саша і Пётр] колькі дзён назад пайшлі ў сельсавет запісацца і як у іх не аказалася трох рублёў заплаціць пошліну, заўсёды смяшыў іх. Шамякін.

•••

Забаронныя пошліны (тарыфы) — высокія таможныя пошліны, якія перашкаджаюць прывозу якіх‑н. тавараў.

по́шлінны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пошліны. // Які з’яўляецца пошлінай.

по́шлы, ‑ая, ‑ае.

Нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў. Толькі той, каго хвалько Палічыў апошнім, Пасміхаўся ў вус тайком Над суседам пошлым. Калачынскі. // Які мае ў сабе што‑н. непрыстойнае. Шаліма хацеў аблаяць Карабу за пошлыя здагадкі. Асіпенка.

по́шта, ‑ы, ДМ ‑піце, ж.

1. Установа для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў і пад., а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта ўстанова. Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы.., пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч. Колас. На пошце было чалавек з дзесяць наведвальнікаў. Якімовіч.

2. Гіст. Такая ж установа, якая займалася акрамя перавозкі карэспандэнцыі перавозкай пасажыраў у конных экіпажах.

3. Перасылка, ластаўка чаго‑н. сродкамі такой установы. Праўда, .. [дакументы] разам з заявай былі пасланы — пасылалі іх з настаўнікам — па пошце. Колас.

4. Тое, што дастаўлена гэтай установай; карэспандэнцыя. Аляксандра Мікітавіча мы засталі дома. Ён разбіраў сваю ранішнюю пошту. Кавалёў.

•••

Лятучая пошта — часова арганізаваная пошта для хуткай перадачы распараджэнняў і данясенняў.

[Польск. poczta з іт.]