шарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.
Разм. Тое, што і шархацець. На шыбах шарахціць сухі снег. Шамякін. За лугам, калі пачаліся палі, пад нагамі ў нас шарахцела спачатку ржышча, пасля пачалося вялікае поле бручкі. Брыль.
шара́чак, ‑чка і ‑чку, м.
1. ‑чку. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу. Андрэй пачаў усцягваць на сябе штосьці пашытае з шарачку. Чорны.
2. ‑чка. Верхняя вопратка, кафтан з такой тканіны. Не паеду ж я ў гэтым каляным шарачку людзей смяшыць. Сабаленка.
шарачко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шарачку; пашыты з шарачку. Чалавек, апрануты па-вясковаму напалавіну — шарачковыя пафарбаваных штаны, даматканая сарочка. Навуменка.
шарачо́к, ‑чка і ‑чку, м.
1. Тое, што і шарачак. Палатно ды шарачок іншы раз былі лепш за крамніну. Сачанка. Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў пакінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач. Дуброўскі.
2. ‑чка. Памянш.-ласк. да шарак (у 1 знач.); зайчык. Куляй вылецеў з кустоў малады шарачок і таксама шмыгнуў цераз дарогу. Чарнышэвіч.
шарашо́вы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Разрознены, не звязаны ў плыты, шарашом. Шарашовы сплаў лесу.
шарашо́м, прысл.
Спец. Россыпам, не звязаўшы ў плыты. Лес сплаўлялі шарашом.
шарбе́т, ‑у, М ‑беце, м.
1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.
2. Густая салодкая маса, прыгатаваная з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.
3. Малочная пахучая памадка розных колераў з драблёнымі арэхамі.
[Араб.]
шарва́ркі, ‑рак; адз. шарварка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Грамадская працоўная павіннасць пераважна па будаўніцтву і рамонту дарог, мастоў, грэбляў, панскіх будоўляў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай у 15–18 стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921–39 гг. Вёска не хадзіла адбываць шарваркі, не плаціла падаткаў. Пестрак. Вызначалі [панскія начальнікі] фурманкі і людскую сілу на шарварку для рамонту мастоў і дарог, што праходзілі па панскай зямлі, зноў збіралі сход. Машара. На сялян сыпаліся шматлікія штрафы і прымусовыя павіннасць па рамонту дарог і мастоў (шарваркі), якія ператварылася ў сапраўдную дарожную паншчыну. Палуян.
[Польск. szarwark ад ням. Scharwerk.]
ша́рганне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаргаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам слых .. [Васіля] ўлавіў непадалёку шарганне крокаў, і ён .. азірнуўся. Мележ.
шаргану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Аднакр. да шоргацца.