цытаэко́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне цытаэкалогіі.
цытаэко́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне цытаэкалогіі.
цытва́р, ‑у,
Тое, што і цытвора.
цытво́ра, ‑ы,
Высушаныя суквецці цытворнага (сантанінавага) палыну.
цытво́рны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: цытворнае семя
[Ад ням. Zitver з араб.]
цыто́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне цыталогіі.
цыто́ліз, ‑у,
Разбурэнне жывёльных і раслінных клетак, якое выражаецца ў іх поўным або частковым растварэнні.
[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і lýsis — разбурэнне, растварэнне.]
цы́тра 1, ‑ы,
Струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай скрынкі, выгнутай з аднаго боку накшталт гітары, з грыфам і металічнымі ладамі.
[Ням. Zither ад грэч. kithara.]
цы́тра 2, ‑ы,
цытраванілі́н, ‑у,
Парашок ад галаўнога болю.
[Ад лац. citrus — лімоннае дрэва і слова ваніль.]
цытравані́ль, ‑і,
Тое, што і цытраванілін.
цытра́ль, ‑ю,
Сінтэтычнае рэчыва, якое мае пах лімона.