Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Шчыльная плеценая рагожа з суканых мачал, саломы, трыснягу. На вокнах — чыстыя фіранкі з старой бялізны, на падлозе — саламяныя цыноўкі. Маўр. У пакой праз сітняговыя плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Караткевіч.

цыну́бель, ‑я, м.

Гэбель з зубчастым жалязкам, які ўжываецца для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.

[Ад ням. Zahnhobel — зубчасты струг.]