тарара́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да тарарахнуцца.
тарара́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да тарарахнуць.
тарара́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. З сілай стукнуцца аб што‑н., з шумам упасці куды‑н.
тарара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Загрукацець, загрымець. // Моцна стукнуцца. І мядзведзь галавой тарарахнуў аб дуб. Бядуля.
2. каго. Моцна ўдарыць каго‑н.; выстраліць у каго‑н.
тарара́хтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і тарахцець. Тарарахтаў поезд па незнаёмаму беламу стэпу. Бядуля.
тарасі́цца, ‑росіцца; незак.
Грувасціцца таросамі (пра лёд).
тарасі́ць, ‑росіць; незак., што.
Нагрувашчваць таросы.
тарата́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.
Разм. Лёгкая на двух колах павозка. Цяжка сказаць, што бацька любіў больш: грошы, якіх у яго на пачатку было, відаць, ніштавата, ці гонар — запрэжаную паркай рысорную таратайку. Навуменка.
тарато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай. Пыжык безупынку тараторыў. Курто. [Люба] тараторыла без канца, расказвала аб дзяўчатах .. і малола, малола ўсякае глупства. Лынькоў.
тарахце́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. тарахцець (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Ідзе Вайцех і не чуе ён ні тарахцення колаў, ні таго, што ў кустах заліваюцца салаўі. Пташнікаў.