Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

септако́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

У музыцы — акорд, які складаецца з прымы (асноўнага тону), тэрцыі, квінты і септымы.

[Ад лац. septimus — сёмы і іт. accordo — акорд.]

се́птык, ‑а, м.

Спец. Басейн у каналізацыйнай сетцы для ачысткі сцёкавых вод.

[Англ. septie ад грэч. sēpticós — гніласны, гнойны.]

се́птыма, ‑ы, ж.

У музыцы — сёмая ступень у дыятанічнай гаме. // Інтэрвал паміж першай і сёмай ступенню дыятанічнай гамы.

[Ад лац. septima — сёмая.]

септыцэмі́я, ‑і, ж.

Спец. Таксічная форма сепсісу.

[Ад грэч. sēptikos — гніласны і haima — кроў.]

септы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сепсісу, звязаны з захворваннем сепсісам. Септычны працэс у лёгкіх.

[Ад грэч. sēptikos — гніласны.]

септэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Музычны твор для сямі выканаўцаў з асобнай партыяй для кожнага.

2. Ансамбль з сямі выканаўцаў.

[Ад лац. septem — сем.]