Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

семіна́рскі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да семінара. Семінарскія заняткі.

семіна́рскі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да семінарыі, семінарыстаў. Семінарская адукацыя. □ [Поп] успамінаў якую-небудзь, з юнацкіх яшчэ год сваіх, семінарскую песеньку. Чорны. // Уласцівы семінарыстам, такі, як у семінарыстаў. Семінарскі жаргон.

семінары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Навучэнец семінарыі. У гэты час [вучобы ў настаўніцкай семінарыі] дапытлівы семінарыст [А. Я. Багдановіч] знаёміцца з нелегальнай літаратурай. «Полымя».

2. Чалавек, які закончыў семінарыю. Адзінокі, ужо не малады халасцяк-інтэлігент, вясковец па паходжанню, семінарыст па адукацыі, Мікола ўсе свае сілы аддаваў нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларускага народа. Машара.

семіна́рыя, ‑і, ж.

1. Сярэдняя спецыяльная павучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі і інш. краінах для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы. Наймалодшую ў сям’і, Чэсю, упарты і ганарлівы Лешак паслаў пасля сямігодкі ў настаўніцкую семінарыю. Брыль.

2. Сярэдняя духоўная навучальная ўстанова. Духоўная семінарыя.

[Ад лац. seminarium — рассаднік.]

семі́т,

гл. семіты.

семіталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да семіталогіі. Семіталагічныя даследаванні.

семітало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць семіцкія мовы, культуры, літаратуры і гісторыю семітамоўных народаў.

[Ад ееміт і грэч. logos — вучэнне.]

семі́тка,

гл. семіты.

семіто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне семіталогіі.

семі́ты, ‑аў; адз. семіт, ‑а, м.; семітка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. семіткі, ‑так; ж.

Група народаў, былых або цяперашніх насельнікаў Паўночнай і Усходняй Афрыкі і Пярэдняй Азіі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, сірыйцы, яўрэі, эфіопы.

[Ад імені Сіма, аднаго з трох братоў, якія з’яўляцца, паводле біблейскага падання, роданачальнікамі зямных плямён.]

семіты́зм, ‑а, м.

У лінгвістыцы — слова, моўны зварот, выраз, запазычаныя з якой‑н. семіцкай мовы.