Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рацыяна́льнасць, ‑і, ж.

1. Разумовасць, абгрунтаванасць, мэтазгоднасць. Рацыянальнасць мерапрыемства.

2. Спец. Уласцівасць рацыянальнага (у 3 знач.).

рацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.). Рацыянальная філасофія.

2. Разумны, мэтазгодны. Рацыянальнае выкарыстанне часу. Рацыянальная арганізацыя гандлю. Рацыянальная прапанова. □ Прынцыпова ставіць партыя пытанні рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў. «Звязда». На сходзе абмяркоўвалі пытанне Аб якасці кармоў І іх рацыянальным скарыстанні. Корбан.

3. У матэматыцы — суразмерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; проціл. ірацыянальны. Нацыянальны лік. // Які не мае знаку здабывання кораня (радыкала) (пра алгебраічны выраз).

рацыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.; што.

Спец. Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) пэўны рацыён з мэтай арганізацыі правільнай сістэмы харчавання людзей ці кармлення жывёл.

раць, ‑і, ж.

Уст., паэт.

1. Войска, ваенны атрад. За справу святую свабоды і чэсці Ідзе незлічоная, дужая раць. Броўка. Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці, Свабоду, мір, як іх ганцы, Прыносяць кожнай хаце. Колас. // перан.; каго-чаго ці якая. Разм. Пра вялікі натоўп, пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Пра што .. [Кастусь] напісаў бы? Ну, вядома, пра лясных жаваранкаў.. Пра Нёман і квяцістыя лугі, калі на іх выходзіць раць дужых касцоў. С. Александровіч. Жанчыны пятай брыгады, убачыўшы гэтую раць [калгасніц], ад здзіўлення анямелі. Дуброўскі.

2. Бітва, вайна.