Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў.

расія́не, ‑ян; адз. расіянін, ‑а, м.; расіянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. расіянкі, ‑нак; ж.

Уст. Рускія.

расія́нін,

гл. расіяне.

расія́нка,

гл. расіяне.

ра́ска, ‑і, ДМ расцы, ж.

Дробная водная расліна сямейства раскавых, якая, дзякуючы інтэнсіўнаму вегетатыўнаму размнажэнню, хутка зацягвае паверхню стаячых прэсных вод. У канавах, якія пазарасталі асакою, блішчала зацягнутая зеленаватаю раскай вада. Даніленка.

раскаба́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскабаліць.

раскабалі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Вызваліцца ад кабальнай залежнасці.

раскабалі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Вызваліць ад кабальнай залежнасці.

раскабаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да раскабаліцца.

2. Зал. да раскабаляць.

раскабаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да раскабаліць.