Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рапто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць раптоўнага; нечаканасці. Раптоўнасць нападу. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. Галоўнае ж — раптоўнасць, імклівасць і націск. М. Ткачоў.

рапто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які надышоў, адбыўся раптам, нечакана. Раптоўны ўдар. Раптоўны дождж. □ Лёгкі і раптоўны шолах каля шыбы акна абудзіў .. Лабановіча. Колас. Раптоўны разрыў адносін паміж Альбрэхтам і Скарынаю дакументы тлумачаць сямейнымі акалічнасцямі апошняга. Алексютовіч.

рапу́ха, ‑і, ДМ ‑пу́се, ж.

Палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру. Скура ў рапухі не гладкая, як у жабы, а пакрытая бугаркамі. В. Вольскі.

ра́пушка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства ласасёвых.