ра́кель, ‑я,
Тонкая стальная пласцінка з заточаным лязом, якой знімаецца фарба з прабельных элементаў друкарскай формы.
[Ням. Rakel.]
ра́кель, ‑я,
Тонкая стальная пласцінка з заточаным лязом, якой знімаецца фарба з прабельных элементаў друкарскай формы.
[Ням. Rakel.]
ра́кельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ракеля.
раке́та, ‑ы,
1. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і ўжываецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.
2. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.
3. Невялікае пасажырскае судна на падводных крылах.
•••
[Іт. rocchetta.]
ракетабудава́нне, ‑я,
Вытворчасць ракет (у 2 знач.).
ракетабудаўні́к, ‑а,
Работнік ракетабудавання.
ракетаво́з, ‑а,
ракетадро́м, ‑а,
Спецыяльна абсталяванае месца для выпрабавання і запуску ракет (у 2 знач.).
[Ад слова ракета і грэч. dromos — месца для бегу, бег.]
ракетано́сец, ‑носца,
Баявы карабель або самалёт з ракетнай зброяй.
ракетано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ракетаносца; які мае на ўзбраенні ракеты.
ракетападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму ракеты.