по́дбіўка, ‑і, ДМ ‑біўцы; Р мн. ‑бівак; ж.
Тое, што і падбіўка (у 2 знач.).
по́двязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Тое, што і падвязка.
по́дзвіг, ‑у, м.
Гераічны, самаадданы ўчынак; важнае па свайму значэнню дзеянне. Працоўны подзвіг. □ Хто не разумее гэтых пачуццяў моладзі — змагацца, ісці на подзвігі, рызыкаваць жыццём?.. Васілевіч. Жыццё Веры Харужай — гэта подзвіг, яркі прыклад служэння Айчыне. «Маладосць».
по́дкалатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Заправа з мукі і вады для некаторых відаў стравы.
по́дкуп, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. падкупляць — падкупіць (у 1 знач.).
по́дласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць подлага. Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.
2. Подлы ўчынак. [Туравец] думаў пра ўцекача з нянавісцю і пагардай, бо лічыў, што няма большай подласці, чым кінуць у цяжкую хвіліну таварышаў. Мележ. [Шкуранкоў:] Ніякай подласці я яшчэ не зрабіў. Крапіва.
по́длетак, ‑тка, м.
Спец. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.
по́длы, ‑ая, ‑ае.
Нізкі ў маральных адносінах; ганебны, несумленны. [Тарас Іванавіч:] — Разумныя людзі спачуваюць вам, дурні, прахвосты ганяць, а болей хітрыя і подлыя маўчаць. Колас. — Дзе ты яе [цялушку] ўжо знойдзеш? — махнуў рукою Вабёр. — Хто ўзяў, той і хаваць умее. — Платон Грушка абурыўся на нечы такі подлы ўчынак. Пестрак.
по́дмазка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Кавалачак сала, здору і пад., якім падмазваюць скавараду, калі пякуць бліны. Пахла подмазка ад скаварады пад прыпекам. Чорны. Дранікі на подмазцы. Ого! Гэта ежа. Няхай.
по́дмешка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Тое, што і падмешка (у 2 знач.).