Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

педо́метр, ‑а, м.

Прыбор для падліку зробленых крокаў.

[Лац. pes, pedos — нага і грэч. metreō — мераю.]

педпра́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Педагагічная практыка.

педсаве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Педагагічны савет — сход настаўнікаў школы, паўнамоцны вырашаць вучэбныя і адміністрацыйныя пытанні.

педтэ́хнікум, ‑а, м.

Гіст. Педагагічны тэхнікум.

педфа́к, ‑а, м.

Педагагічны факультэт.

педыкю́р, ‑у, м.

Гігіенічная апрацоўка ступней ног (чыстка, паліраванне ногцяў, выдаленне мазалёў і інш.).

[Фр. pédicure ад лац. pes, pedis — нага і curare — клапаціцца.]

педыкю́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Тое, што і педыкюрша.

педыкю́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для педыкюру.

педыкю́рша, ‑ы, ж.

Спецыялістка па педыкюру.

педыя́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па дзіцячых хваробах, па педыятрыі.