Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

несіметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены сіметрыі.

несімпаты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць несімпатычнага.

несімпаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не выклікае да сябе сімпатыі; непрывабны. Несімпатычны чалавек. □ [Сцяпан:] — Ну, той [пан] не падобны на свайго. Твар у яго несімпатычны. Ды і прыглядаўся да нас па-шпіёнску. Арабей.

несканчо́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць несканчонага. Несканчонасць дарогі.

несканчо́ны, ‑ая, ‑ае.

Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы. Несканчонымі калонамі ішлі на фронт рэзервісты, добраахвотнікі. Мыслівец. За годам год — стагоддзі прамінулі, як хвалі несканчонае ракі. А. Вольскі. // Які не спыняецца; пастаянны. Апрача завывання ветру ў голым голлі ды несканчонага шуму дажджу, .. [чалавек] нічога не пачуў. Асіпенка.

нескаро́насць, ‑і, ж.

Стан нескаронага.

нескаро́ны,

гл. няскораны.

нескарыста́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не быў выкарыстаны, ужыты для чаго‑н. [Камяні] прызначаліся для падмуроўкі і засталіся нескарыстанымі пры збудаванні дома. Колас.

несклада́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Просты па сваёй прыродзе, будове, выкананню і пад. Нескладаны механізм.

2. Які не з’яўляецца цяжкім для ажыццяўлення, вырашэння; няцяжкі. Нескладанае пытанне. □ Самая нескладаная аперацыя ў [панскай] Польшчы каштавала столькі, што можна было на гэтыя грошы купіць карову. Карпюк.

нескладо́вы, ‑ая, ‑ае.

У мовазнаўстве — які не ўтварае складу. Нескладовыя гукі.