Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недабратво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які вядзе да дрэнных вынікаў; шкодны. Недабратворны ўплыў.

недабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., што, чаго і без дап.

Узяць, набраць менш, чым меркавалася, павінна было быць. Недабраць ўраджаю. Недабраць балаў на экзаменах. □ Лета было гнілое, такое нявартае, што і старыя не помняць. Кармоў недабралі. Ермаловіч.

недабрая́каснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць недабраякаснага.

недабрая́касны, ‑ая, ‑ае.

Нізкай якасці; дрэнны. Недабраякасныя вырабы. Недабраякасны рамонт.

недабры́цца, ‑рыцца; незак., безас.

Абл. Нездаровіцца; нядужыцца. [Стафанковічу] пачало недабрыцца: то ў спіну кальне, то сярэдзіна заные, то ў галаву стукне. Чорны.

недава́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад недаважыць.

недава́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. недаважваць — недаважыць.

недава́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да недаважваць.

недава́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недаважыць.

недава́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Тая колькасць чаго‑н., якой не хапае да пэўнай вагі. Недаважка хлеба — 300 грамаў.