небіткі́, ‑ая, ‑ое.
Які не разбіваецца пры ўдары, падзенні. Небіткое шкло.
неблагі́, ‑ая, ‑ое.
1. Нядрэнны, даволі добры. Неблагая глеба. Неблагі ўраджай. // Даволі ўмелы, вопытны. Неблагі арганізатар. □ [Маці:] — Бацька твой, як ты і сам чуў, і лектар неблагі. Даніленка.
2. Дастатковы для якой‑н. мэты. — Неблагі пачатак, — з задавальненнем усміхнуўся стары рыбак. Шашкоў. // Даволі значны. — А грошы [у Марыны] ёсць. Жывуць удваіх, заработак жа ў агранома неблагі. Б. Стральцоў.
небыва́лы, ‑ая, ‑ае.
Якога раней не было; нябачаны, незвычайны. Ты ідзеш шляхамі небывалымі, І ўжо блізка той жаданы год. Панчанка. Гірня хуценька сабраў ключы, адвёрткі і з небывалай для яго жвавасцю ўскочыў у кабіну... Кулакоўскі. Экспедыцыя правяла ўсебаковыя і небывалыя па маштабах даследаванні мора. «Звязда». / у знач. наз. небыва́лае, ‑ага, н. Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае. Грамовіч.
небылі́ца, ‑ы, ж.
1. Паведамленне пра тое, чаго не бывае ў рэчаіснасць выдумка. [Вайцяхоўскі:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў. Машара. // Плёткі, хлусня. Бабы-пляткаркі, .. сабраўшыся ля калодзежа, разносяць небыліцы; — Гэта ж дзіва — пайсці ад мужыка. Каваль.
2. Від жартаўлівых твораў вуснай славеснасці; казка.
не́быль, ‑і, ж.
Тое, чаго не было, не бывае; небыліца. [Бабейка:] — Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Хадкевіч.
не́быт, ‑у, М ‑быце, м.
Разм. Абуза; клопат, цяжар. [Амеля:] — Холадна ноччу без.. [паддзёўкі], а і з ёю адзін небыт. Лобан. Душу грызла пакута ад таго, што занемагла [Зіна] ў такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам, у гэтакім складаным паходзе. Кулакоўскі.
небыццё, ‑я, н.
Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт. Хутка холад дабярэцца да грудзей, да сэрца, і тады канец. Чорная ноч, небыццё. Паслядовіч. Трапятліва абудзілася і палілася, як з глыбінь стагоддзяў, з самога небыцця, на паляну музыка, поўная стоенай журбы, спакою і таямнічай радасці. Вышынскі. Гора, качэўная доля Ў небыццё адышлі. А. Александровіч.
небязгрэ́шны, ‑ая, ‑ае.
Не пазбаўлены грахоў. Небязгрэшны чалавек. // Разм. Не зусім законны. Небязгрэшныя даходы.
небяско́нцы, ‑ая, ‑ае.
Які мае канец; абмежаваны. Магчымасці яго небясконцыя.
небяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.
Які можа пакрыўдзіць. Небяскрыўдныя словы. // Які можа пашкодзіць. Небяскрыўдныя дзеянні.