Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неаб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не адлюстроўвае сапраўднага становішча спраў; прадузяты. Неаб’ектыўны падыход. Неаб’ектыўны вывад.

неабжы́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан неабжытага. У хаце — хоць і прасторнай і светлай — стаіць нейкі невыказны ды непаўторны дух неабжытасці, сумнай і затхлай даўніны... Брыль. Кабінет павеяў на яго ўспамінамі і неабжытасцю. Марціновіч.

неабжы́ты, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім яшчэ мала жылі; нежылы. Пакойчык у старшыні быў маленькі і зусім неабжыты. Шахавец.

неабкладны́, ‑ая, ‑ое.

Які не падлягае аблажэнню. Неабкладныя даходы.

неабмежава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабмежаванага. Неабмежаванасць магчымасцей.

неабмежава́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не ўласціва абмежаванне ў чым‑н. Неабмежаваная колькасць. Неабмежаваная ўлада. □ Мастацкая літаратура заклікана адлюстроўваць усе сферы дзейнасці чалавека, значыць, і выяўленчыя сродкі яе практычна неабмежаваныя. Юрэвіч. [Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя] стварыла ўсе ўмовы для неабмежаванага росквіту творчых сіл і магчымасцей чалавека. Шматаў.

неабнаро́даваны, ‑ая, ‑ае.

Неапублікаваны для ўсеагульнага азнаямлення. Неабнародаваны дакумент.

неабно́шаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што не паспелі абнасіць. Неабношаны камбінезон.

неабпа́лены, ‑ая, ‑ае.

Неапрацаваны абпальваннем. Неабпаленая цэгла.

неабро́блены, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і неапрацаваны. Неабробленая дэталь.