неаб’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, на якім яшчэ не ездзілі; не прывучаны да язды (пра коней).
2. Такі, на якім мала ездзілі (пра сані, калёсы і пад.), неабкатаны.
3. Такі, па якім зусім або даўно не ездзілі (пра дарогу).

неаб’екты́ўнасць, ‑і,
1. Уласцівасць неаб’ектыўнага.
2. Неаб’ектыўныя адносіны да каго‑, чаго‑н.
неаб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не адлюстроўвае сапраўднага становішча спраў; прадузяты.
неабжы́тасць, ‑і,
Уласцівасць і стан неабжытага.
неабжы́ты, ‑ая, ‑ае.
Такі, у якім яшчэ мала жылі; нежылы.
неабкладны́, ‑ая, ‑ое.
Які не падлягае аблажэнню.
неабмежава́насць, ‑і,
Уласцівасць неабмежаванага.
неабмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва абмежаванне ў чым‑н.
неабнаро́даваны, ‑ая, ‑ае.
Неапублікаваны для ўсеагульнага азнаямлення.
неабно́шаны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што не паспелі абнасіць.