га́йнік, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства архідных.
гайня́ і гання́, ‑і, ж.
Абл. Зграя ваўкоў, сабак. У піліпаўку мінулай зімою цэлая гайня ваўкоў спынілася ноччу непадалёку ад сядзібы і завыла. Пальчэўскі. З сядзібы данёсся брэх сабачай ганні. Чарнышэвіч.
гайсану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да гойсаць, гайсаць.
го́йсанне і гайса́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гойсаць, гайсаць.
го́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і гайса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках. Ашалелы ад страху статак гайсаў па лужку. «Работніца і сялянка». Дзятва гойсала, кугікала і круцілася ля вогнішча. Каваль. // Раз’язджаць, бегаць у пошуках каго‑, чаго‑н. Гендарсан гайсаў на сваёй кабыле па вёсках, шукаў работніц капаць бульбу. Чарнышэвіч. // Хадзіць, бегаць дзе папала без пэўнай мэты. Ты ж тут не гойсай па вуліцы, а вучыся добра.